Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 12:30 - 14:30 plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1) Бясплатнае
15 жніўня ў Варшаве ахвотныя могуць схадзіць на экскурсію па Старым Макотаве, адным з найатмасфэрнейшых, гістарычных і зялёных раёнаў Варшавы! Стары Макотаў спалучае ў сабе цішыню старых алеяў і цудоўную архітэктуру пачатку XX стагоддзя.

На шпацыры ўдзельнікаў чакаюць: 

• архітэктурныя перліны: унікальныя дамы ў стылі мадэрну і функцыяналізму, а таксама маляўнічыя вілы;
• гісторыі пра вядомых пісьменнікаў, мастакоў і паэтаў, якія абралі Макотаў сваім домам;
• прагулка па зацішных вуліцах і завулках, дзе адчуваецца атмасфэра старой Варшавы;
• найстарэйшы слуп для афішаў, найстарэйшая камяніца Макотава;
• унікальныя архітэктурныя і гістырычныя адсылкі на фасадах дамоў;
• скандальная гісторыя з’яўленьня помніка Тараса Шаўчэнкі

Кошт: гасьцінец (данат)

Запіс праз асабістыя: @spacyrujma (пазначыць «Стары Макотаў» і колькасць удзельнікаў).



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ