Анлайн-лекцыя «Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы»

16.01.2025 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае


 У чацвер, 16 студзеня, праект «Culture Makes» запрашае на анлайн-лекцыю Вікторыі Табак «Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы».




Лекцыя будзе прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. 

Разгледзяць стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра.


Вось што абмяркуюць: 

Які ўплыў на грамадства мае сучасны тэатр? 

Як крытычнае мастацтва можа стаць часткай жыцця супольнасцяў? 

Што адбываецца, калі тэатр пераносіцца ў грамадскую прастору?

 Спікерка — Вікторыя Табак, тэатральная крытыкеса, акадэмічная выкладчыца, аспірантка. 

Мадэратарка — Бажэна Шамовіч, тэатральная дзеячка і куратарка. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Спас у Суле

19.08.2026 (18:30 - 20:30) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ