Гурт Крамбамбуля ладзіць усебеларускі карпаратыў

Гурт Крамбамбуля на чале з Лявонам Вольскім запрашае беларусаў усяго свету на канцэрт, які адбудзецца на ютуб-канале Сепультура Alive. Гэта будзе сапраўдны ўсебеларускі карпаратыў, на які можна трапіць з любога куточку планеты.

Afiša

«Мы збіраемся, каб павесяліцца, патанчыць, заспяваць любімыя песні і годна правесці гэтае гарачае лета на не меней гарачым канцэрце», — запрашаюць арганізатары.

Дзе і калі?   

20 жніўня ў 20:00 па менскім часе.

Даучайцеся па спасылцы.