Анлайн-лекцыя «Юльян Тувім у беларускіх акулярах»

30.09.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае
 

У панядзелак, 30 верасня, у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» паэт Андрэй Хадановіч чытае анлайн-лекцыю «Юльян Тувім у беларускіх акулярах».






Дата: 30 верасня

Час: 16.00 (час мінскі, гэта 15.00 па Варшаве і 16.00 па Вільні)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры»




Вось караценечкі план: 

амплітуда геніяльнасці: ад хуліганскіх правакацый да глыбокай лірыкі; 

«ПрадСТАФіць профіль чалавека»: літаратурны радавод і паэтычнае наватарства; 

«Катора гадзіна, пане гаўнавозе?»: палітычная сатыра і паэтычны гратэск у «Балі ў оперы»; 

паэт у жанрах масавай культуры: скетчы для кабарэ, гумарэскі, эстрадныя шлягеры; 

«Акуляры на ўласным носе»: паэтыка дзіцячых вершаў Тувіма; 

польскі класік па-беларуску. Васіль Сёмуха як перастваральнік і інтэрпрэтатар Тувіма.


Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.







Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ