Анлайн-лекцыя Зіны Гімпелевіч да 100-годдзя Васіля Быкава

22.06.2024 13:00 - 15:00 ------------ Бясплатнае

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, аднаго з самых значымых людзей Беларусі ХХ стагодзьдзя. Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе запрашае на онлайн-сустрэчу, каб паразмаўляць пра яго.

На яго жыццё прыйшліся такія трагічныя і цяжкія часы як калектывізацыя, рэпрэсіі, вайна, савецкі лад, кароткі перыяд адраджэньня і зноў час таталітарызма. Праз усё жыцьцё ён заставаўся самім сабой і ва ўсіх сваіх творах казаў праўду. Напэўна ўсім, хто цікавіцца Беларусьсю, вядом Васіль Быкаў і кожны мае свайго.

На гэтай сустрэчы доктар Зіна Гімпелевіч раскажа пра сваё адчуванне Васіля Быкава. Іх жыццёвыя шляхі перасякаліся, і таму слухачы будуць мець магчымасць пачуць гісторыі, як кажуць, з першых вуснаў.

Дата: 22 чэрвеня

Час: 13:00 EST

МесцаZoom

Доктар Зіна Гімпелевіч — ганаровы прафесар Універсітэта Ватэрлоо, Канада. Яна атрымала ступень доктара філасофіі і ступень магістра славістыкі ва ўнівесітэце Атавы ў 1987 годзе. Да свайго прызначэння ва ўніверсітэт Ватэрлоо ў 1990 г. Гімпелевіч працавала ў Дэпартаменце замежных спраў і Атаўскім універсітэце. Цяпер яе навуковыя інтарэсы — гісторыя Беларусі, літаратура і выяўленчае мастацтва.

Доктар Гімпелевіч з’яўляецца аўтарам дзевяці кніг, у тым ліку «Vasil Bykau: His Life and Works», сямнаццаці кніжных раздзелаў, больш за васьмідзесяці артыкулаў, сааўтарам дзвюх падручнікаў і выступаў з больш чым васьмідзесяццю дакладамі на канферэнцыях. У дадатак да кіраўніцтва шматлікімі прафесійнымі і некамерцыйнымі арганізацыямі, Гімпелевіч была прэзідэнтам Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (2002-2017), а таксама прэзідэнтам Канадскай асацыяцыі славістаў (2008-2014 г.); яна з’яўляецца ганаровым пажыццёвым сябрам трох прафесійных і грамадскіх арганізацый.


Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ