ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-перформанс «Парадоксы долі»

19.06.2024 19:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае


У сераду, 19 чэрвеня, тэатр Wodhuk і арт-лабараторыя «Беларускі Код» граюць анлайн-перформанс «Парадоксы долі».






Дата і час: 19 чэрвеня ў 19.00 (час мінскі)

Месца: інстаграм «Беларускі Код» 



Праект задзейнічае розныя мастацкія сродкі: фотамастацтва, відэаарт, інсталяцыя, перфоманс, музычныя кампазіцыі, каб перадаць праблему ўспрыняцця ролі жанчыны ў соцыюме. 

За аснову для творчай інтэрпрэтацыі ўзялі даследчыя факты, занатаваныя ў пісьмовых крыніцах і вусным фальклоры.

 Выкарыстоўваючы метафары і аллюзіі, аўтары паглыбляюцца ў праблематыку і прапануюць пашукаць паралеляў у сучасным кантэксце альбо несупадзенняў. 


У традыцыйнай культуры жанчына выконвае асноўную ролю ў станаўленні жыццёва-сацыяльнага ладу грамадства. Адначасова на працягу ўсяго жыцця, ад нараджэння да пахавання, яна нясе на сабе цяжкую бытавую і сацыяльную нагрузку, якая ў фальклоры атрымала назву «жаночая доля». 

Значнасць ролі жанчыны і сацыяльныя аспекты жаночай долі ўступаюць у канфлікты і нараджаюць праблемы і супярэчнасці, якія ствараюць кола жаночага жыцця. 

У праекце падсветлены некалькі такіх аспектаў. У іх аўтары раскрываюць сямейна-бытавыя канфлікты і сацыяльныя парадоксы звязаныя з пазіцыяй жанчыны.

 Пры стварэнні музычнай часткі праекта былі дасладаваны і ўзяты за аснову жаночыя лірычныя песні Беларусі, паэтычныя тэксты якіх передаюць сутнасць сямейнай і сацыяльнай пазіцыі жанчыны. Большая частка песень аб’яднана адзінай квінтовай інтанацыяй у мінорным ладавым накланенні. 

Такая інтанацыя разглядаецца даследчыкамі фальклора як сродак перадачы душэўных перажыванняў выканаўцы. 



Далучайцеся ў прызначаны час да стрыму ў інстаграме «Беларускі Код».






Вам можа быць цікава

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Агульны сход суполкі ТБМ у Беластоку

21.12.2025 (15:30 - 16:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ