Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 - 21.06.2026 12:00 - 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 15 рублёў
 

Сёння ўвечары, трэцяга чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава прац удзельнікаў дзіцячай творчай лабараторыі «Дзікія зёлкі» «Космас вакол нас». 



На выставе прадстаўлены графічныя і анімацыйныя работы дзяцей і падлеткаў, а таксама іх працоўныя матэрыялы для анімацыі. 

Што такое космас, які ён і чаму нам падабаецца думаць аб ім? 

Магчыма, таму што гэта нешта далёкае і недасягальнае, і толькі адзінкі з людзей — касманаўты і навукоўцы — здольныя наблізіцца да яго. Але ж калі задумацца, то можна выявіць, што космас зусім побач — бліжэй, чым на адлегласці выцягнутай рукі. Ён дакранаецца нашай скуры — мы літаральна сатканыя з зорнага пылу. 

А яшчэ можна ўбачыць цэлы сусвет у вачах сябра, пачуць музыку ў шэпту ветра, здзівіцца гармоніі і падабенству мікра і макра міроў, выявіць бязмежнасць уласнай фантазіі! 

У далёкім і блізкім, у штодзённым і недасягальным, вонкавым і ўнутраным, на рознай ступені набліжэння і выдаленні ад чалавечага погляду — усюды ўтоена нешта дзіўнае і жывое, варта толькі прыгледзецца. 



Выстава працуе да 21 чэрвеня. 




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ