Анлайн-прэзентацыя «Анатомія беларускай улады»

17.09.2026 14:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае

У чацвер, 17 верасня, Цэнтр Новых Ідэй прэзентуе анлайн вынікі даследавання «Анатомія беларускай улады».

Даследаванне прысвечанае таму, як уладкаваная беларуская сістэма ўлады знутры і як пераплецены сувязі паміж прадстаўнікамі яе эліты.

  • Пасля 2020 года беларускі рэжым знешне выглядае маналітным і цалкам засяроджаным на адной постаці. 

  • Але як на самой справе працуе беларускі deep state? 

  • Ці існуе рэальнае адзінства паміж рознымі ведамствамі? 

  • Хто связвае галоўныя элементы сістэмы і наколькі яна ўстойлівая да магчымага транзіту ўлады?

На прэзентацыі прадставяць вынікі маштабнага даследавання, якое ахоплівае біяграфіі 271 прадстаўніка і прадстаўніцы правячай эліты і каля 3 500 кар’ерных і адукацыйных сувязяў. 

Пакажуць, як матэматычныя метады тэорыі графаў дапамагаюць убачыць рэальную структуру ўлады, ролю сілавікоў і «грамадзянскіх» кластараў, а таксама ступень уплыву «расійскага следу».

Даследаванне прэзентуюць аўтары Антон Раднянкоў, малодшы старшыня Рады ЦНІ, і Юры Дракахруст, старшы даследчык ЦНІ.

Запрошаны cпікер — Андрэй Бушыла, эксперт па дзяржаўным кіраванні.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.

Дата: 17 верасня

Час: 14.00 (час СЕТ — гэта 15.00 па Мінску і Вільні)



Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 (паведамяць удзельнікам)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ