Недзіцячыя загадкі дзіцяччай кнігі«: анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу аповесці Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса»

24.10.2023 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае


У аўторак, 24 верасня а 16-й па мінскім часе (ці а 15-й па варшаўскім), у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца прэзентацыя казачнай аповесці Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса», што нядаўна выйшла па-беларуску.




 Дата: 24 кастрычніка

Час: 16.00 (час мінскі, гэта 15.00 па варшаўскім часе)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры» 


Гэтая кніга — адна з вяршыняў польскай дзіцячай літаратуры. З іншага боку, прачытаны ў кантэксце трагічнага часу напісання і біяграфіі аўтара, твор адсылае да шэрагу ўніверсальных «дарослых» праблемаў.

Адмысловая госця, перакладчыца аповесці Алена Пятровіч разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам паразважае над творчасцю культавага пісьменніка і цікавымі пытаннямі, звязанымі з яго перакладаннем з польскай на беларускую.


Вось пра што пойдзе гаворка: 

Чаму менавіта Бжэхва — адзін з самых улюбёных і самых чытаных дзіцячых пісьменнікаў Польшчы? 

Колькі творчых іпастасяў у шматаблічнага літаратара? 

Хто прыдумаў псеўданім «Бжэхва» і што ён азначае? 

Які горад лічыцца «сталіцай польскай мовы» і чый помнік там стаіць? 

Якія «дарослыя» загадкі зашыфраваныя ў цыкле аповесцяў пра доктара Клякса? 

Як у аповесці адбіўся час Халакосту і чаму твор стаў данінай памяці Янушу Корчаку? 

Якія выклікі ставіць аповесць перад перакладчыкамі і як давала рады беларуская перакладчыца? 

Што і чаму змянілася ў беларускім тэксце?



Ян Бжэхва (сапраўднае імя Ян Віктар Лесьмян, 1898-1966) — знакаміты польскі паэт, празаік, публіцыст-сатырык, перакладчык. Стваральнік геніяльных дзіцячых вершаў, выдадзеных у кніжках «Танцавала голка з ніткай» (1938), «Качка-дзівачка» (1939) ды інш., а таксама казачных аповесцяў «Акадэмія доктара Клякса» (1946), «Падарожжы доктара Клякса» (1961) і «Трыюмф доктара Клякса» (1965). 


Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ