ПАДЗЕЯ ДНЯ Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу «Магабгараты» з Ігарам Куліковым

24.03.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

24 сакавіка Беларускі Калегіюм ладзіць анлайн-прэзентацыю нядаўна выдадзенага перакладу эпасу «Магабгарата». Госць прэзентацыі — паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.

Дата: 24 сакавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

МАГАБГАРАТА — вялікі індыйскі эпас, які расказвае пра міжусобную вайну каўраваў і пандаваў ды перамогу апошніх у бітве на сьвятым полі Курукшэтра. І тыя, і другія належалі да племені бгаратаў. Адсюль і назва Mahābhārata- — «Вялікае сказаньне пра вайну бгаратаў».

Эпітэт «вялікі» зусім дарэчы, бо паэма налічвае 200.000 радкоў, што робіць яе адным з найвялікшых паэтычных твораў чалавецтва.

Наведнікі зум-прэзэнтацыі даведаюцца не толькі пра саму Магабгарату, але і пра тэхнічныя асаблівасці перакладу эпічнай паэзіі з санскрыту, пачуюць яе гучанне ў арыгінале і ў перакладзе, а таксама змогуць задаць перакладчыку пытанні.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Трансляцыя размовы будзе і на youtube-канале Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ