"Жывая бібліятэка" ў Вільні

07.03.2026 12:00 - 16:00 Новы корпус ЕГУ (Savanorių pr. 28) Бясплатна

У суботу, 7 сакавіка, суполка "Іншыя" запрашае на "Жывую бібліятэку".


"Жывая бібліятэка" падобная да звычайнай: чытачы прыходзяць, запаўняюць чытацкі білет, але кнігі ў бібліятэцы - жывыя людзі.

Кожная Кніга мае сваю гісторыю: адметную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, незвычайны лад жыцця або ўнікальны досвед.

На сустрэчы з Кнігай вас чакаюць 30 хвілін жывой, бяспечнай і паважлівай размовы ў групе, дзе можна задаваць пытанні, слухаць і адкрываць новае.

За мерапрыемства можна паспець наведаць некалькі такіх сустрэч.

Мовы мерапрыемства - беларуская, руская.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Традыцыйныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

17.04.2026 (17:00 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ