На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі

27.02.2026
Гэта быў выпуск перадачы «Скажынемаўчы» на «Беларусь 1», паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Хрысціянскую візію».
kupalinka.png

Госцем перадачы стаў іераманах Агафангел сербскага паходжання. Ён шмат гадоў аднаўляе пад Пінскам манастыр.

«Купалінку» спявалі падчас пратэстаў у 2020 годзе, а таксама яе выконваў карэспандэнт Бі-бі-сі Стыў Розенберг, продкі якога паходзяць са Шклова.