Анлайн-спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва Аднавокае»

19.04.2026 14:00 - 14:40 ютуб-канал Згуртаваньня Беларусаў Канады (Анлайн) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае на тэатралізаваную анлайн-сустрэчу «Уладзімір Караткевіч і Дзіва Аднавокае».

Вас чакае інтэрактыўная казка-гульня паводле твораў класіка беларускай літаратуры — з файнымі лялькамі, вострым сюжэтам і сапраўднай магіяй тэатра.

У казцы — Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк.

На сцэне — героі Караткевіча. У руках — лялькі. У сэрцы — цёпла.

Працягласць — 40 хвілін.

Імпрэза пасуе для дзяцей ад 4 да 104 гадоў.

Удзел вольны. Пільнуйце стрым у адмысловы час на ютуб-канале Згуртаваньня па спасылцы.

Дата і час: 19 красавіка ў 14.00 (час EST, гэта 20.00 па Варшаве)


Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Будапешце

17.04.2026 (19:00 - 21:00) Parabolic Lázárus Brewery (Lázár u. 4)

Максім Знак у Беластоку

19.04.2026 (11:00 - 13:00) Chorten Arena (Зала № 2) (ul. Słonieczna 1)

Творчая сустрэча з Наталляй Царык у Мінску

19.04.2026 (15:00 - 17:00) галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фотакніжны клуб у Варшаве

25.04.2026 (14:00 - 16:00) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ