Максім Знак у Беластоку

19.04.2026 11:00 - 13:00 Chorten Arena (Зала № 2) (ul. Słonieczna 1) Бясплатнае
У нядзелю, 19 красавіка, у Беластоку ў межах кніжнага кірмашу адбудзецца творчая сустрэча з Максімам Знакам.

Гаворка пойдзе пра кнігу «Зэкамерон» — збор кароткіх гісторый, лістоў і назіранняў, створаных спадаром Максімам за кратамі. Яны спалучаюць у сабе іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. Ды нагадваюць, як насуперак абставінам, у цеснай камеры і сярод абсурду, захоўваць сілу духу і творчую свабоду.

Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.

А пасля яе завітвайце на аўтограф-сесію з аўтарам пры стэндзе 79 — Салон Незалежных Беларускіх Выдавецтваў.

А ў 17:00 завітайце ў хаб «Новая Зямля». Там будзе нефармальная сустрэча-кватэрнік з Максімам Знакам.

Прыходзьце пагутарыць пра музычную творчасць, паслухаць старыя і новыя песні Максіма, а можа нават заспяваць разам.

Уваход вольны.

Дата і час: 19 красавіка ў 17.00

Месца: Беларускі Хаб «Новая Зямля», ul. Św. Rocha 5 lok. 32, Беласток


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ