Фотакніжны клуб у Варшаве

25.04.2026 14:00 - 16:00 Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka)) Бясплатнае
У наступную суботу, 25 красавіка, ФШ1 запрашае на першую сустрэчу Фотакніжнага клуба.

Гэта фармат пра знаёмствы, цёплыя жывыя сустрэчы і размовы аб фатаграфіі.

Першая тэма — «Беларусь: погляд звонку».

Як бачаць нашую краіну аўтары, якія выхоўваліся ў іншых культурах?

На якіх тэмах яны факусуюцца, аб чым разважаюць, на што звяртаюць увагу, якую візуальную мову для гэтага выкарыстоўваюць?

І што мы думаем на гэты конт?

Для прагляду прапануюць тры фотакнігі з Бібліятэкі ФШ1:

  • Tulips, Andrew Miksys

  • Terra Incognita, Sasha Gusov

  • Belarus by Ukrainian eyes, Pavlo Troian

Вас чакаюць гарбата, кава і фотакнігі. Прыходзьце паглядзець і абмеркаваць абраныя выданні.

Размова будзе праходзіць пераважна на беларускай і рускай мовах, але клуб адкрыты і для людзей з іншых культур. Тут разумеюць польскую, украінскую і ангельскую.

Вядучыя клуба — Яўген Атцецкi і Марыя Карнеенка.

Уваход вольны, і можна заданаціць. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ