 
                        
                    У аўторак, 4 лістапада, Free Belarus Center ладзіць анлайн-сустрэчу «Адзінота ў эміграцыі».
 
	 Адзінота, ізаляванасць, аўтаномнасць - грані аднаго досведу, які становіцца асабліва прыкметным у пераломныя моманты жыцця: падчас эміграцыі, крызісу, змен.
 
	Вы даведаецеся:
 
	 На сустрэчы будуць даследаваць:
 
	 ✔️ якія формы можа прымаць адзінота і якія патрэбы за ёй стаяць;
 
	 ✔️ што яна дае і што забірае;
 
	 ✔️ ці можна з гэтага досведу нешта ўзяць — для сябе, для росту, для сувязі?
 
	 Гэта будзе сумеснае даследаванне - прастора для разважання, адчування і прысутнасці побач.
 
	 Сустрэчу правядзе Марта Скугарава, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам.
 
 
	 Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.