"Кашлаты Вох" і "Вішнёвы торт" ва Уроцлаве

31.10.2025 20:00 - 23:00 паведамяць гледачам асабіста 30 злотых

31 кастрычніка, у пятніцу, ва Уроцлаве граюць супольны канцэрт гурты "Кашлаты Вох" і "Вішнёвы торт".



"Кашлаты Вох" - фолк-панкаўскія цікаўныя істоты, якія хочуць паглядзець вам у вочы і сыграць той парадак нотаў, які яны лічаць музычным і бездакорным. Могуць і закапаць, і выкапаць.

"Вішнёвы торт" - з дынамічнымі пост-панк-бітамі, зіхатлівай шугейзавай дымкай і эксперыментальнымі даб-рэхам, "višniovy tort" ствараюць музыку, якая адначасова танцавальная і глыбока захапляльная. На сцэне іх гуллівая энергія размывае жанры і настроі, ператвараючы кожны канцэрт у яркае даследаванне гуку.

Два сусветы, два тэмпераменты, адзін рытм у ноч Хэлоўіна.

Уваход - 30 злотых. А калі прыйдзеце ў касцюме - 15 злотых.

Каб даведацца лакацыю, пішыце гурту ў дырэкт.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ