Анлайн-сустрэча з Артурам Камароўскім

25.05.2026 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У панядзелак, 25 траўня, адбудзецца анлайн-сустрэча з паэтам Артурам Камароўскім. 



Будуць размаўляць пра кнігу «Анатомія». 

«Анатомія» — зборнік-лабірынт, які будуецца вакол цялеснасці і дваістасці. 

Што мы можам спазнаць целам, якое робіцца домам падчас эміграцыі, вайны, гвалту, стратаў і набыткаў? 

Як месцы і гарады становяцца целам, якое расце, баліць, ірвецца ці дужэе? 

Гэтая кніга — блуканне сярод дробязяў і пакункаў, скрозь самоту і пяшчоту, унутры настальгіі і памяці. 



Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час ютуб-канале спадара Артура. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ