Анлайн-трансляцыя спектакля «Гэта ўсё яна»

26.10.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

26 кастрычніка відэасэрвіс VOKA правядзе трансляцыю спектакля «Гэта ўсе яна» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Гэта будзе першы анлайн-паказ у 30-м юбілейным сезоне, прысвечаным важным постацям у гісторыі тэатра. Прамы эфір пачнецца а 19-й гадзіне па мінскім часе і будзе даступны з любой кропкі свету.


Дата: 26-га кастрычніка.

Час: 19.00

Паглядзець можна тут.

Спектакль «Гэта ўсё яна» ідзе ў тэатры з 2016 года. Рэжысёр з Германіі Моніка Дабраўлянска паставіла яго па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Андрэя Іванова. Па сюжэце пасля смерці мужа маці (Людміла Сідаркевіч) спрабуе наладзіць адносіны з сынам (Дзмітрый Давідовіч) і стварае старонку ў сацыяльных сетках, каб перапісвацца з ім ад імя выдуманай дзяўчынкі. Але сітуацыя выходзіць з-пад яе кантролю.

За апошнія пяць гадоў гэты спектакль змаглі ўбачыць не толькі гледачы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, але таксама госці фестывальных і гастрольных паказаў у Марока, Грузіі, Францыі, Сербіі. У 2017 годзе пастаноўка была адзначана прызам асацыяцыі Tournesol на Авіньёнскім фестывалі — галоўнай тэатральнай падзеі Еўропы.

26 кастрычніка адбудзецца ўжо 55-ты паказ спектакля «Гэта ўсё яна». Далучыцца да прагляду  можна ў прыкладанні VOKA або на сайце voka.tv пасля аўтарызацыі па нумары мабільнага тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Паказ працягвае серыю трансляцый, якія відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Канцэпцыя юбілейнага сезона, які праходзіць пад назвай «Трыццаты сезон. Асобы», пабудавана на гісторыях людзей, якія на працягу 30 гадоў стваралі і працягваюць ствараць тэатр.



Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ