Фестываль «Арт-Мінск»

03.05.2024 - 09.06.2024 18:00 - 21:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) 12 рублёў

Больш чым 450 твораў мастацтва будуць прадстаўлены на фестывалі «Арт-Мінск». Урачыстае адкрыццё праекта адбудзецца 3 траўня з 18:00 да 23:00 у Палацы мастацтва па адрасе вул. Казлова, 3.




3 траўня з 18:00 да 23:00 (галоўныя экспазіцыйныя залы да 22:00) уваход на адкрыццё вольны.

Дата: з 3 траўня па 9 чэрвеня 2023 года.

Час работы экспазіцыі: 

панядзелак-чацвер 11:00-20:00
пятніца — нядзеля 11:00-21:00

Месца: Палац мастацтва, г. Мінск, вул. Казлова, 3.



200 мастакоў Беларусі, уключаючы як вядомых, так і пачынаючых аўтараў, прадставяць свае работы.

«Арт-Мінск» праводзіцца штогод з 2018 года і з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі, мэта якога — упрыгожыць культурнае жыццё горада і прадставіць актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны.

Сёлета на фестываль паступіла больш за трох тысяч работ і тысячу заявак, з якіх журы адабрала 450 твораў ад аўтараў з Мінска, Гомеля, Брэста, Віцебска і іншых гарадоў нашай краіны.


90% прадстаўленых на фестывалі работ будуць размешчаны на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by. Біяграфіі аўтараў і апісанні работ будуць даступныя гледачам па QR-кодзе на этыкетцы. Кожны наведвальнік зможа не толькі набыць працы, але і падтрымаць мастакоў пры дапамозе галасавання. Аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі партнёраў праекта.






Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас па вырабе лялькі Купавкі ў Гомелі

05.07.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Купалле ў Швейцарыі

05.07.2025 (16:00 - 22:00) возера Türlersee (Швейцарыя)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ