Монаспектакль «Мужчыны плачуць» у Варшаве

18.09.2025 19:00 - 20:00 Kina Atlantic (ul. Chmielna 33) 70 злотых



18 верасня, у чацвер, Павел Гарадніцкі грае ў Варшаве монаспектакль паводле вершаў Мікіты Найдзёнава «Мужчыны плачуць». 





На сцэне — толькі адзін акцёр і раяль, які становіцца паўнавартасным суразмоўцам героя. 

Раяль тут — і спавядальня, і партнёр, і люстэрка. 

Пастаўлены паводле вершаў Мікіты Найдзёнава, спектакль з’яўляецца даследаваннем мужчынскіх пачуццяў, унутранай уразлівасці і ціхага болю, пра які рэдка гавораць уголас. 

У вершах Найдзёнава — туга, страх, пяшчота, стомленасць і надзея, усё тое, што часта хаваецца за стэрэатыпным вобразам «моцнага» мужчыны. 

Але гэты спектакль — не толькі пра мужчын. Гэта размова пра чалавека, пра патрэбу быць пачутым і прынятым, пра адвагу паказаць сваю слабасць. І разам з тым у ім не бракуе гумару і самаіроніі. 

Працягласць — 60 хвілін. 

Мова — беларуская. 


Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Беларуская сустрэча ў Беластоку

13.09.2025 (11:00 - 14:00) прастора «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ