Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 - 10.07.2025 19:00 - 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 10 рублёў


У аўторак, 10 чэрвеня, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі»




Выстава «Калі сонца дакранаецца да зямлі» — гэта мастацкая гісторыя аб святле, якое аб’ядноўвае прыроду і чалавека, мінулае і цяперашняе, выбар і шлях. 

Творы перадаюць атмасферу тонкіх перажыванняў: момант на скрыжаванні сцежак, ціхі вечар на беразе або спакой старога лесу ў чэрвеньскія дні. Святло тут выступае галоўным героем, які змяняе звычайныя краявіды ў незабыўныя імпрэсіі. 

Працы прапануюць гледачу спыніцца і адчуць глыбокую сувязь з месцам і часам, заўважыць, як святло ператварае звычайнае ў нешта асаблівае, пакідаючы незабыўны след у сэрцы. 

Спадарыня Наталля працуе ў рэалістычнай манеры і лічыць сябе паслядоўніцай нацыянальных традыцый беларускага жывапісу. Мастачку натхняе прыгажосць роднай прыроды і змяненне пор года: у пераходных станах прыроды яна бачыць асаблівую гармонію і імкнецца перадаць яе на палатне. 


Выстава працуе да 10 ліпеня. 


Уваход на адкрыццё — 10 рублёў. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Сіла традыцый — сіла творчасці» ў Гродне

29.07.2025 15:00 - 28.08.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ