Арт-Ветка: як завабіць турыстаў, абмяркуюць у Ветцы

15.04.2023 12:00 - 15:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) Бясплатнае

У суботу, 15 красавіка, Веткаўскі музей — той, што ў Ветцы, — запрашае сабрацца разам, каб абмеркаваць турыстычныя магчымасці Веткі, прапанаваць і стварыць у Ветцы новыя ініцыятывы, культурныя з’явы. А таксама падтрымаць існуючыя.



Дата: 15 красавіка

Час: 12.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл.

Чым жа цікавая Ветка самаму веткаўцу і прыезджаму турысту? Людзьмі, прыродай, рамёствамі, абрадамі? Як кваліфікавана скласці турыстычны маршрут і што пры гэтым улічыць?

З гэтымі і іншымі пытаннямі і будуць разбірацца. І вы далучайцеся!

Бонус сустрэчы — невялічкі маршрут «Ветка: дом-сад-міф» з майстар-класам па драўлянай архітэктурнай разьбе і зёлкавай гарбатай з самавара.

Да правядзення экскурсіі можа далучыцца любы мясцовы жыхар, якому ёсць што паказаць і расказаць пра родную Ветку.

То далучайцеся з прапановамі, пытаннечкамі ды проста з добрымі намерамі! Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ