У аўторак, 14 кастрычніка, тэатр лялек запрашае на спектакль для падлеткаў і дарослых "Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" паводле твора Пятро Васючэнкі.
"О тож былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае голавы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто - ні курчаці, ні парасяці, ні хлеба, а ні каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хацінка, партрэты продкаў ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе."
Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура, аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый.
Каб не загінуць яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак.
Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?
💰 Не забудзьцеся прыхапіць з сабой некалькі манетак. Навошта? Даведаецеся на спектаклі!
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Квіткі коштам 13 рублёў бярыце па спасылцы.