Анлайн-варкшоп ад ArtPower Belarus

15.10.2025 16:30 - 17:30 Zoom Бясплатна

У сераду, 15 кастрычніка, ArtPower Belarus ладзіць наступны анлайн-варкшоппа развіцці культурніцкіх праектаў.



❓ Як апісаць сваю аўдыторыю і яе патрэбы? 
❓ І як перакласці патрэбы гледачоў у канкрэтныя мэты і задачы праекта?

На сустрэчы разбяруць:

✔️ хто наша аўдыторыя і як яе апісаць;
✔️ што такое «праблемнае дрэва» і як з ім працаваць;
✔️ як перакласці патрэбы аўдыторыі ў рэальныя мэты і задачы.

Варкшоп будзе карысны тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо працуе над культурніцкімі праектамі і хоча лепш разумець сваю супольнасць.

Фармат - Zoom-вебінар (удзельнікаў не відаць, пытанні можна задаваць пісьмова).

Далучыцца змогуць толькі зарэгістраваныя і верыфікаваныя ўдзельнікі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе да 12.00 серады, 15 кастрычніка.


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Лекцыя "Сімвалы Японіі - ёкаі" ў Мінску

12.11.2025 (18:00 - 19:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

ŠUMA ў Кракаве

23.11.2025 (20:00 - 22:00) SOJKA Event (Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ