• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Aўтограф-сэсія Людмілы Рублеўскай у «Акадэмкнізе»

Пачатак: 11.04 (18:30)
Канец: 11.04 (18:30)
крама «Акадэмкніга»
(Мінск, пр-т Незалежнасц , 72( ст. м. Акадэмія Навук))
Кошт: Уваход вольны
Google

11 красавіка ў 18.30 у краме «Акадэмкніга» адбудзецца аўтограф-сэсія Людмілы Рублеўскай.

Нядаўна ў выдавецтве “Янушкевіч” у пісьменніцы выйшаў новы прыгодніцкі раман “Дагератып”. Кампазіцыйна раман складаецца з 2 частак: кніга знешняга кола (наш час) і кніга ўнутранага кола (мінулае). Малады вучоны Гальяш збіраецца з’язджаць у Амерыку да сваёй нявесты, а кватэру, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, на некаторы час бясплатна пакідае сваёй знаёмай, дзяўчыне з дзіўным імем Сімка. Рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы старыя дзедавы рэчы юнакі знаходзяць стары дзённік, і перад імі паўстае таямнічая гісторыя XIX стагоддзя, непасрэдна звязаная са сваякамі Гальяша Масевіча.

Кніга пабачыла свет дзякуючы падтрымцы ўсіх прыхільнікаў Людмілы Рублеўскай.  З іх дапамогай удалося сабраць патрэбную суму на краўдфандынгавай пляцоўцы.

Кніга была прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым 2017 года і атрымала высокую адзнаку чытачоў. Яна за некалькі дзён стала сапраўдным бестселерам сярод кніжных навінак 2017 года.

Спецыяльным госцем на сустрэчы будзе паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп. Аўтар кніг «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання, любові крыж», член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Усе, хто прыйдзе на аўтограф-сэсію, змогуць набыць кнігі Людмілы Рублеўскай і Віктара Шніпа  і, зразумела, атрымаць аўтографы вядомых пісьменнікаў.

Прыходзьце на цікавую сустрэчу!

Калі: 11 красавіка , у 18.30.

Дзе: “Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасц , 72( ст. м. Акадэмія Навук)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип