Аўтограф-сесія Кірыла Стаселька ў OZ.by

13.04.2019 12:00 - 12:00 Крама OZ.by (пр. Пераможцаў, 3) Уваход вольны

У краме OZ.by 13 красавіка а 12:00 па адрасе пр. Пераможцаў, 3 (ст. м. Няміга) адбудзецца аўтограф-сесія Кірыла Стаселька з нагоды выхаду новага рамана “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”.

Падчас мерапрыемства Кірыл Стаселька распавядзе пра свой новы раман “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”, яго канцэпцыю і асаблівасці выдання кнігі. У межах імпрэзы будзе магчымасць набыць раман, атрымаць аўтограф пісьменніка і задаць яму пытанні.

Новы раман Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ