Гарадскі квэст «Таямніцы паўстання Кастуся Каліноўскага» ў Вільні

21.06.2026 14:00 - 16:00 Карчма «1863» (Bokšto g. 2) 15 EUR
У нядзелю, 21 чэрвеня, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст «Таямніцы паўстання Кастуся Каліноўскага», прысвечаны 200-годдзю Зыгмунта Серакоўскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў.

Уявіце, да вас трапляе цыдулка ад Яські-гаспадара з-пад Вільні:

«Дзецюкі! Ехаў да нас чалавек давераны з паролямі, што адкрыюць месца і час збору. Ды перахапілі яго царскія круцялі. Ёсць у Вільні людзі верныя, што пераправілі новыя паролі. Застаецца толькі сабраць тыя словы. І хто ж гэтую справу зробіць, як не вы, дзецюкі!»

Вашая задача — прайсці па вуліцах Вільні, сустрэцца з паўстанцамі і іх ворагамі, сабраць словы новага пароля і дапамагчы атраду даведацца пра бяспечнае месца збору.

Пасля такога квэсту вы будзеце ведаць пра паўстанне Каліноўскага больш, чым пасля любой лекцыі!

Каб прыняць удзел, трэба:

  • зарэгістравацца сола (тады вам знойдуць каманду на старце) альбо сабраць каманду да 6 чалавек, выбраць назву і кіраўніка. Ён мусіць зарэгістраваць каманду праз форму па спасылцы ўнізе;
  • добра зарадзіць тэлефон і ўключыць мабільны інтэрнэт. Гугліць не толькі можна, але і трэба;
  • прыйсці ў нядзелю, 21 чэрвеня а 14:00 на старт. Хто пройдзе квэст хутчэй за ўсіх, той пераможца.


Пасля квэста ўсіх чакае вясёлая вечарына ў Карчме «1863», а таксама пачастункі і сувеніры.

Удзел — 15 еўра з чалавека. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ