Імпрэза «Музыка. Цела. Тэкст: Менск» у Варшаве

22.06.2026 18:00 - 20:00 Prześwit (Freta 39) ‎Уваход — данаты
У панядзелак, 22 чэрвеня, Тутэйшы тэатр запрашае на лабараторыю «Музыка. Цела. Тэкст: Менск» пры падтрымцы літаратурнай суполкі «Кшталта Слова».

Музыка — правадыр. Акторы на ейнай глебе пачынаюць рабіць свае акторскія штучкі. У пэўны момант намацваецца фундамент для яшчэ аднаго актара гэтай падзеі — тэксту.

Акторы ў віры імправізацыі знаходзяць месца для дэкламавання вершаў сучасных паэтаў і паэтак, аб’яднаных галоўнай тэмай — Менскам.

Усё гэта абрамляецца пекным візуальным суправаджэннем. Гэта і ёсць тое, што мы называем добрым небеларускім словам - сінкрэтызм.

Па спектаклі адбудзецца адкрытае абмеркаванне пад мадэрацыяй Цімура Кудзеліча.

Акторы — Наста Каплан, Аляксей Халупка, Крысціна Грэкава, Андрэй Саўчанка

Святло і праекцыі — Даніла Ганчароў

Аўтар ідэі, кампазытар, саўнд-дызайнер — Эрык Арлоў-Шымкус

Гітара, падбор тэкстаў — Данііл Вашкевіч

‎Уваход — данаты. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Дзень Годнасці ў Варшаве

09.08.2026 (18:00 - 22:00) Помнік Мікалаю Каперніку

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ