Бацькоўскі сход пройдзе ў Гомелі

06.04.2019 17:00 - 17:00 Цэнтр беларускай мовы (вул. Працоўная, 7А, другі паверх) Уваход вольны

Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу i прапануе разам пашукаць адказы на наступныя пытаннi:

– Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
– Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?

Таксама разам абмяркуем i вызначым:

– Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?
– Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы?

Сустрэча адбудзецца:
КАЛI: 6 красавiка
ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы –
Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
ПАЧАТАК: 17:00

Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.


Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Сустрэча пра Каардынацыйную Раду ў Вільні

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

09.05.2026 (19:00 - 21:00) Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego (Jazdów 1)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ