Новая кніга пра ката Шпрота выйшла ў аўдыё

На «Кніжным возе» выйшаў прыквэл серыі кніг пра ката Шпрота, якую напісала Ганна Янкута, піша тэлеграм-канал bellitinfo.

«Malieńki Šprot i jaho pačvary»

«Маленькі Шпрот і яго пачвары» — казка-перадгісторыя пра ката Шпрота, у якой ён знаёміцца з будучымі сябрамі і трапляе ў свае першыя прыгоды.

Аўдыяверсія была запісаная дзякуючы ахвяраванням праекту «Кніжны воз». Падтрымаць яго можна тут.

Папярэднія гісторыі пра ката Шпрота можна таксама паслухаць на «Кніжным возе», а ў папяровым выглядзе кнігі можна купіць у выдавецтве «Янушкевіч».

Слухаць кнігу можна на knizhnyvoz.com альбо ў апцы «Кніжны воз».