Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 - 08.05.2026 16:00 - 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае
У пятніцу, 24 красавіка, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Выратаванае Евангелле».

Сярод 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна, якія зніклі з мапы пасля Чарнобыльскай трагедыі ў 1986-1991 гг., значыцца і Косіцкая.

Вёска знакамітая тым, што яна адна з першых трох слабод, заснаваных яшчэ ў XVII ст. стараабраднікамі.

Дзеля захавання «старой веры» яны беглі за мяжу, на землі Вялікага княства Літоўскага, дзе і ўзнік магутны цэнтр стараабрадніцкай культуры — Ветка.

Сярод кніжных скарбаў, захаваных жыхарамі Косіцкай, — рукапіснае Евангелле XVI ст., упрыгожанае рознакаляровым арнаментам, з ужываннем тэмперных фарбаў і ліставога золата.

Манускрыпту, як мяркуецца, створанаму на землях ВКЛ, — паўтысячы гадоў. А праца майстра да гэтага часу цэлая, радуе вока і сэрца.

Папера ручной працы — французская, гэтага часу: са старонкі на старонку бяжыць вадзяны знак — дзік.

Кніга была напрастольным Евангеллем у косіцкім Троіца-Сергіевым храме.

У 1934 годзе ўсе кнігі з храма вынеслі — каб закапаць як перажытак мінулага. Уначы кнігу ўдалося выратаваць адной жанчыне, праўда, ужо без каштоўнага акладу. Кнігу схавалі і захавалі. У спадчыну яна дасталася пляменніку выратавальніцы, Васілю Вікулавічу Клімянкову.

У 1991 годзе знікла і сама Косіцкая слабада. Разважаючы пра лёс цудоўнага манускрыпта, яго гаспадар, ужо стары, у 2005 г. наведаў Веткаўскі музей і сказаў: «Сюды. Яна тут дома будзе».

І зараз гэтае выратаванае Евангелле можа ўбачыць кожны госць музея.

Уваход на адкрыццё вольны.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 (15:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ