Багач святкуюць у Беластоку

24.09.2023 17:00 - 20:00 Беларускі хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У нядзелю, 24 верасня, беларусы Беластока святкуюць Багач!



Дата: 24 верасня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб «Новая зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Гэта старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў. 

Пасля пачыналася сяўба азімых, таму ў народзе казалі так: «Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку». 

Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята — абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады. 

З кожнага двара гаспадары прыносілі па жменьцы зерня і напаўнялі ім агульную сявеньку — багач. Гэты багач увасабляў багацце і ўраджайнасць жыхароў усёй вёскі.

 Прыходзьце як след адсвяткаваць ды патанчыць у асалоду беларускіх танцаў! 

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ