Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 - 06.06.2026 19:00 - 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36) Бясплатнае
У суботу, 23 траўня, у Варшаве адкрываецца выстава Лізы Дземух «This is She».

Ліза Дземух — мастачка і ілюстратарка з Беларусі.

У сваіх працах яна даследуе тэмы сталення і ініцыяцыі, эмацыйнай залежнасці і адзіноты.

Выкарыстоўваючы рэзкія жывыя лініі і танальныя кантрасты, спадарыня Ліза падкрэслівае неідэальнасць рэальнага свету — прыгожага і палохалага адначасова. І нагадвае: толькі праз адкрытасць і ўразлівасць мы можам быць шчырымі з сабой і са светам навокал.

Гэтая выстава — пра сталенне і станаўленне. Пра тое, які шлях ты праходзіш, каб стаць сабой: сітуацыі і падзеі, да якіх ніхто не рыхтаваў, радасці, пра якія ніхто не расказваў, страхі, якімі няма з кім падзяліцца, віна і сорам, якія не даюць дыхаць на поўныя грудзі.

Усё гэта здаралася не адразу, а збіралася гадамі.

Успаміны, якія праз 20 гадоў надаюць сэнс звычкам, адкрываюць даўно забытыя інтарэсы і таленты, якія ўсё гэтак жа няпроста пражываць сёння. Цела, якое шмат што памятае, якое прыстасавалася выжываць, якое вучыцца паслабляцца і жыць сучаснасцю.

Кожная праца — гэта момант, які змяніў жыццё. Малюсенькі ці велізарны, ціхі ці такі, што да гэтага часу звініць у вушах. Гэтая выстава пра пройдзены шлях і падзяку свайму мінуламу.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

13.06.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ