У аўторак, 17 лютага, у Вене адбудзецца прэзентацыя рамана Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы".
Будуць чытанні ўрыўкаў з рамана і дыскусія.
Раман быў забаронены ў Беларусі і класіфікаваны як экстрэмісцкі. У 2024 годзе ён быў апублікаваны ў нямецкім перакладзе Томаса Вайлера і ў сакавіку 2025 года атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за еўрапейскае ўзаемаразуменне.
Гэты "татальны раман" напоўнены эксцэнтрычнымі персанажамі: самотнымі шукальнікамі, ліхаманкавымі летуценнікамі, нягеглымі стварэннямі і прыроджанымі эскапістамі. Усе яны закопваюцца глыбока і ўсё ж мараць, знаходзячы роднасныя душы, выпадаючы з часу, пераадольваючы межы. Але вартавыя сабакі брэшуць усё гучней - у Берліне, Празе, Парыжы, Вільні, Мінску…
Імпрэза будзе на нямецкай мове.
Уваход, выглядае, вольны.