Аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшла на літоўскай мове ў перакладзе Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė). У 2024 годзе урывак з аповесці быў апублікаваны ў літоўскім літаратурным часопісе «Metai». Цяпер літоўскія чытачы могуць прачыць цалкам кнігу беларускай пісьменніцы, лаўрэаткі прэміі Гедройця.
Вось што піша ў анатацыі да літоўскамоўнага выдання перакладчык, паэт і літаратурны крытык Марыус Бурокас (Marius Burokas):
«Як змясціць у крыху больш за сто старонках сто гадоў гісторыі, дзевяць грамадскіх ладаў, духаў лясоў і балот, вядзьмарства, змену пакаленняў і канфлікты, прымірэнне з самім сабой? Аўтарка змешвае галавакружны чорны гумар і магічны рэалізм, дыялекты і новую мову, гісторыю і міфалогію і падае гэта нам. Неверагодна ёмістая, захапляльная кніга».
Вокладку да выдання намаляваў Максім Осіпаў.
Апроч літоўскай, аповесць «Па што ідзеш, воўча?» ужо перакладзена на нямецкую, чэшскую, нарвежскую, польскую мовы.
Набыць кнігу можна па спасылцы або на кніжным кірмашы Vilniaus knygų mugė.