Спектакль "Эмігранты" ў Варшаве (16+)

21.02.2026 18:00 - 19:40 Potem-o-tem (Nowolipki 2/2a) 120 злотых

21 лютага, у суботу, у Варшаве граюць спектакль па п'есе Славаміра Мрожака "Эмігранты".


Трагедыя, якая доўжыцца занадта доўга, непазбежна становіцца камедыяй.

Што адбываецца з намі, калі мы адарваныя ад дома?

Кім мы становімся?

Як выжываем?

Як змяняемся ў гэтым новым і непрадказальным свеце?

Спектакль раскрые глыбіню і абсурднасць нашых перажыванняў. Дасць магчымасць убачыць знаёмыя рысы ў героях. Пасмяяцца і паплакаць разам з імі над нашым такім дзіўным жыццём.

У ролях - Павел Гарадніцкі, Зміцер Есяневіч, Анастасія Шпакоўская.

Рэжысёрка - Анастасія Шпакоўская.

Працягласць - 1 г. 40 хв.

Мова - руская з польскімі субтытрамі.

Квіткі коштам ад 120 злотых можна набыць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

"Мова Нанова" з Аляксандрай Канафальскай ва Уроцлаве

07.03.2026 (16:00 - 17:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

Імпрэза да 8 сакавіка ў Мінску

07.03.2026 (16:30 - 18:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ