Беларускамоўныя падкасты, якія можна слухаць гадзінамі: ад псіхалогіі і урбанізму да палітыкі і эратычнага фальклору

Беларуска з нікам red_batary папрасіла ў Threads параіць беларускамоўныя падкасты – не занадта «лекцыйныя», з жывымі размовамі, людзьмі, псіхалогіяй і гумарам. У каментарыях набралася столькі варыянтаў, што з іх атрымалася цэлая падборка. CityDog.io сабраў падкасты на розныя тэмы – раптам знойдзеце новы любімы.
padkasty.png

Пра ўсё на свеце: ад балбатні і гікаў

«Ласкатухі»відэападкаст, дзе вядучыя «размаўляюць, балбочуць, ласкочуць і разважаюць» на розныя тэмы, якія іх хвалююць.

«Кіло слова» – суб’ектыўнае аўдыяшоу пра словы, тэксты, камунікацыю і пісьмо.

«Першы Гікаўскі»відэападкаст, у якім Лёша і Вадзім размаўляюць пра гікаўскія тэмы: ад музыкі да тэхналогій.

Пра урбанізм і гарады

«Утульны горад»падкаст пра ўрбаністыку, дзе на прыкладзе Гродна разбіраюць, як зрабіць беларускія гарады больш утульнымі. Гавораць пра грамадскі транспарт, панэльныя раёны, аўтамабілі ў кожнай сям’і, смецце, ровары, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя гарадскія пытанні. У размовах удзельнічаюць актывісты і навукоўцы.

«Як тут як там»падкаст «Менскай урбаністычнай платформы». У кожным эпізодзе некалькі экспертаў абмяркоўваюць сусветныя ўрбаністычныя трэнды і тое, як яны адбіваюцца на беларускай рэчаіснасці. Без простых адказаў, затое з дыскусіямі і рознымі пунктамі гледжання.

Пра беларускі эратычны фальклор

«Гісторыя беларускага сэксу»падкаст пра эротыку ў беларускім фальклоры. Аўтары расказваюць, як займаліся сексам нашы продкі, развенчваюць міф пра «бязгрэшных продкаў» і параўноўваюць з сучаснасцю. Фармат – па-беларуску, з жартачкамі і фалічным сімвалізмам.

Пра гендарна абумоўлены гвалт і стасункі

«Усё складана»падкаст, які пазіцыянуе сябе як safe space для шчырых размоў. Тут абмяркоўваюць тое, што раніць, падтрымліваюць адна адну і спрабуюць разабрацца, як будаваць стасункі, дзе ёсць павага і падтрымка. Фармат – сяброўская гутарка.

Гісторыі людзей у эміграцыі

«Іншыя гісторыі» – наратыўны падкаст з гісторыямі беларусаў і беларусак з розным жыццёвым досведам, якія цяпер у вымушанай эміграцыі. Аўтары імкнуцца пазбаўляцца ад стэрэатыпаў і задаваць «нязручныя» пытанні.

Пра псіхалогію і памяць

«Што ты тут забыў»падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Размова ідзе пра тое, як мінулае сям’і, групы ці краіны ўплывае на нас сёння і як зрабіць так, каб нават цяжкі досвед працаваў не супраць, а на нас.

Пра палітыку

«Зроблена ў Польшчы»відэападкаст пра польскую палітыку. Вядучыя Кірыл і Макс тлумачаць, як працуе палітычная сістэмаПольшчы.