Баль гамяльчан у Гомелі

12.08.2023 16:00 - 19:00 набярэжная Сожа Бясплатнае

У суботу, 12 жніўня, на наябрэжнай Сожа адбудзецца баль гамяльчан, прымеркаваны да Дня горада.



Дата: 12 жніўня

Час: 16.00

Месца: набярэжная Сожа, Гомель

 
У праграме: 

шэсце ўдзельнікаў у бальных касцюмах ад гарадскога цэнтра культуры да набярэжнай; 

два аддзяленні танцавальнай праграмы; 

творчыя нумары і выступы танцавальных клубаў і аб’яднанняў. 


Плануецца таксама ўдзел клубаў гісторыка-бытавога, бальнага танца Гомеля і іншых гарадоў Беларусі.


Дрэскод: для паненак — бальныя сукенкі з крыналінам ці без яго, веер, пальчаткі; для кавалераў — белая кашуля, гальштук-мятлік, чорныя штаны, чорныя туфлі, пальчаткі. 


Уваход, здаецца, вольны.




Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ