«Polyn» у Вільні

28.05.2026 19:00 - 21:00 Paviljonas (Pylimo 21B) 20 EUR
28 траўня, у чацвер, у Вільні грае канцэрт гурт «Polyn».

Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва і складаць звонкія песні смутных часоў.

Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму.

Музыка «Polyn» — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і назад.

Вас чакае шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе.

Квіткі коштам ад 20 еўра бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ