Лекцыя «Свет паганскай Беларусі ў творчасці Сержука Цімохава» ў Мінску

18.10.2025 16:00 - 18:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 15 рублёў

У суботу, 18 кастрычніка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Міхаіла Мірошнікава «Свет паганскай Беларусі ў творчасці Сержука Цімохава».



Сяржук Цімохаў нарадзіўся ў Калінкавічскім раёне Гомельшчыны – месцы, адкуль Беларусь цэлы шэраг імёнаў у беларускім мастацтве. 

Але значная частка яго біяграфіі звязана з Полацкам і галерэяй «Рыса» і краем, дзе ў кожнай вёсцы да сённяшняга часу жылі вядзьмаркі, якія верылі і карысталіся небачным светам, у якім жывуць сілы, здольныя дапамагчы ці скараціць чалавечае жыццё. 

Некаторыя лічаць спадара Сержука прыхільнікам неапаганства, – на самой справе сучаснымі сродкамі, ў сваім сімвалічным жывапісе мастак адаптаваў дахрысціянскую культуру і паспрабаваў данесці да нас вопыт мінулых стагоддзяў.

У лекцыі выкарыстоўваецца інфармацыя з прыватных архіваў, выступ суправаджаецца багатым візуальным матэрыялам.

Квіткі - 15 рублёў (агляд экспазіцыі ўваходзіць у кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Анлайн-варкшоп ад ArtPower Belarus

05.10.2025 16:30 - 15.10.2025 17:30 Zoom

Традыцыйныя танцы ў Мінску

17.10.2025 (19:00 - 22:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Гутаркі пра белліт у Варшаве

17.10.2025 (19:30 - 21:00) бібліятэка МДМ (Marszałkowska 55/73)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ