Беларускамоўная экскурсія па Муранаве ў Варшаве

12.07.2026 14:00 - 16:00 музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6) Бясплатнае
У нядзелю, 12 ліпеня, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію па раёне Муранаў.

Шпацыр прысвечаны гісторыі і сучаснасці былога яўрэйскага Паўночнага раёну.

Прапануюць адшукаць сляды мінулага жыцця і месцы, што калісьці існавалі.

Таксама пабачыце, як выглядае сучаснае жыццё былога яўрэйскага Паўночнага раёна, пазнаеце ўнікальную канцэпцыю жылой забудовы Муранава, пабудаванага на руінах гета, і пазнаёміцеся з цікавымі прыкладамі ўшаванавання памяці ў форме муралаў.

Будзьце гатовыя прайсці каля 2 км пры любым надвор’і. На шляху будуць трапляцца пагоркі і лесвіцы!

Не забудзьцеся пра зручны абутак, пітную ваду, а можа, і парасон!

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл atrutneva@polin.pl да 15:00 пятніцы, 10 ліпеня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Свята хлеба» ў «Суле»

22.08.2026 (14:00 - 16:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ