Беларускамоўны кніжны клуб у Сіэтле

04.03.2023 16:00 - 18:00 (16122 SE 33rd Cir) Бясплатнае

У суботу, 4 сакавіка, у Сіэтле файная падзея — першая сустрэча беларускамоўнага чытацкага клуба!



Дата: 4 сакавіка

Час: з 16.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: 16122 SE 33rd Cir, Bellevue 


Тут будуць абмяркоўваць беларускія кніжкі і пад гарбатку ў цёплым сяброўскім коле.

Першая кніжка — «Мова» Віктара Марціновіча.

Калі прачытаеце — абавязкова прыходзьце абмяркаваць; калі не дачытаеце да канца — прыходзьце падтрымаць гутарку; калі зусім не адолееце — прыходзьце проста паразмаўляць на роднай мове!

Абяцаюць гарбату і каву, а з сабой прыносьце смачнюшкі!

Уваход вольны, але ж зарэгіструйцеся па спасылцы, каб арганізатары ведалі, колькі гасцей чакаць.  




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ