Беларускамоўны шпацыр па габрэйскай Варшаве

02.10.2022 14:00 - 15:00 калоны Жыгімонта (Замкавы пляц) donation

2 кастрычніка, у нядзелю, Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць беларускамоўны шпацыр па габрэйскай Варшаве.



Дата: 2 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца збору: каля калоны Жыгімонта, Замкавы пляц, Варшава


Сто гадоў таму на вуліцах Варшавы можна было пачуць і ўбачыць дзве мовы: польскую і ідыш. За амаль усю гісторыю польскай сталіцы габрэі складалі ад 25 да 35 адсоткаў усяго насельніцтва. Гэта паўплывала на варшаўскую культуру, спадчыну і, вядома, на гаворку.

І ўсё гэта рэзка закончылася — за тры гады было знішчана каля 400 тысяч варшаўскіх габрэяў, пераведзеных спачатку у Варшаўскае Гета.

Пра розныя падзеі з гісторыі варшаўскіх габрэяў і іх спадчыну вы даведаецеся падчас экскурсіі.

Экскурсію правядзе беларускамоўны гід па Варшаве Альберт Ежы Вяжбіцкі.

Кошт экскурсіі залежыць ад вас: наколькі ацэніце працу гіда — столькі яму і плаціце. Сярэдні данат 15-20 злотых.


Рэгіструйцеся па спасылцы ды далучайцеся!


Кантактны нумар гіда: +48 604 527 820




Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Вясновы фэст пад Маладзечнам

18.04.2026 (13:00 - 17:00) фальварак Ракуцёўшчына

Чарнобыльскі шлях у Варшаве

26.04.2026 (14:00 - 16:00) помнік Каперніку (Krakowskie Przedmieście 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ