Кніжны клуб ТБМ абмяркуе «Забойства на вуліцы Макаёнка» анлайн

22.07.2026 20:00 - 22:00 Анлайн Бясплатнае
22 ліпеня, у сераду, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.

Гэтым разам абмяркуюць твора Клёка Штучнага «Забойства на вуліцы Макаёнка».

У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў — абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га.

Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў.

За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове — далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.

Дата: 22 ліпеня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)



Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ