Беларуская электронная вечарына ў Берліне

02.12.2023 18:00 - 22:00 Haus der Statistik / OTTO (Otto-Braun Strasse 70-72) данат ад 15 еўра
 

У суботу, 2 снежня, у Берліне — беларуская электронная вечарына.




Дата: 2 снежня

Час: з 18.00 (час мясцовы)

Месца: Haus der Statistik / OTTO, Otto-Braun Strasse 70-72, Берлін



І вось якая праграма:


18:30 захапляльная сесія кундаліні-ёгі з жывым дыджэйскім сэтам тэхна і трансу ад Satvа beats. Вазьміце з сабой кілімок для ёгі.


20:00 прэм’ера перформансу «Кома» ад Паліны Дабравольскай ака Чорнаброва і Кацпера Словіка. Гэта не проста спектакль — гэта даследаванне адчувальнасці, тэхналагічнага і мастацкага сімбіёзу, якое дазваляе зазірнуць у магчымую будучыню.


21:00 Šuma — музычны праект, які спалучае традыцыйныя паганскія спевы з электроннай музыкай.


22:00 Макс Торс, чые сэты ствараюць хвалюючае, дынамічнае тэхна.


23:00 JASAKAR і Аляксей Будзько. Місія яго музыкі — прагнаць смутак, зняць боль і несці святло нават у апраметнай цемры. 


Уваход — данат ад 15 еўра.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Алесем Емяльянавым-Шыловічам у Мінску (18+)

09.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ