Беларуская мова для дзяцей у Беластоку

18.02.2023 11:00 - 13:00 хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае

У суботу, 18 лютага, у беларускім Хабе «Новая Зямля» распачынаюцца заняткі беларускай мовай для дзетак.



Дата: 18 лютага

Час: малодшая група (3.5 — 6 гадоў) 11.00 −12.00; старэйшая (9 — 13 гадоў) 12.00-13.00.

Месца: хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6a, Беласток 


Што будуць рабіць: З малодшай групай (3.5- 6 гадоў):

Разам з жабкай Капай будуць вучыць літары беларускага алфавіта і чытаць першыя словы;

Рашаць цікавыя заданні;

Маляваць;

Гуляць у настольныя гульні.

Са старэйшай групай (9-13 гадоў):

Гуляць у настольныя гульні і квізы;

Пашыраць свой слоўнікавы запас;

Практыкавацца ў маўленні ў прыязнай нефармальнай атмасферы.


Калі зацікавіліся, запісвайцеся праз тэлеграм «Белмова Беласток». Удзел бясплатны, вітаюцца данаты на матэрыялы.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ