У суботу, 13 верасня, у Беластоку распачынаюць беларускія сустрэчы.
Кожны можа прыйсці і размаўляць па-беларуску з калегамі, граць у беларускія гульні забаўляльныя і адукацыйныя па-беларуску, слухаць і /спяваць беларускія песні/караоке, чытаць беларускую літаратуру, глядзець беларукія мульты і кіно, абмяркоўваць штосьці па беларуску за філіжанкай кавы ці кубкам гарбаты.
Карацей, рабіць штозаўгодна (што адпавядае здароваму глузду) на беларускай мове.
Хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, абмеркаваць беларускую літаратуру, паслухаць ці расказаць пра гістарычныя падзеі, а можа, проста пабыць у асяроддзі беларускай мовы? То далучайцеся!
На першай сустрэчы прапануюць згуляць у беларускія настолкі.
Удзел вольны, данаты шчыра вітаюцца.