Лідарка гурта Naka, заснавальніца першай беларускай анлайн-школы і курсаў па фізіка-эмацыйным разняволенні Анастасія Шпакоўская прыняла рашэнне распусціць гурт.
«Больш не будзе Naka. Ні ў якім выглядзе. Каб рухацца далей, трэба бачыць сэнсы і мэты. Трэба адчуваць энергію і падтрымку. Нічога не засталося...
Ляці, мая шэрая птушачка. Бывай», — напісала заснавальніца і нязменная лідарка гурта.
Гурт Naka пачаў сваю дзейнасць у 2004 годзе, першапачаткова выконваючы песні на рускай мове. Пазней гурт адкрыў для сябе шлях да беларускай культуры. Так у 2009 годзе гурт прыняў удзел у сумесным праекце грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» — «Тузін. Перазагрузка».