Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве
01.08.2026
11:00 - 21:00
парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)
Бясплатнае
1 жніўня, у суботу, у Кракаве — беларускі пікнік LTCŃ.
Вось што вядома на гэты момант (праграма будзе яшчэ дапаўняцца):
Галоўная сцэна
- Prypiać
- NOCHY
- Atesta
- AP$ENT
- Разбітае Сэрца Пацана
- Сам Шазам
Сцэна дыджэяў
- KorneJ
- LilYury
- T-Trider
- Papa Bo Selektah
- Dub Hiker
- Ana Zhdanova
Этнапляцоўка
- Akvaleria & T-Trider
- майстар-клас па традыцыйных беларускіх спевах ад Вольгі Барышнікавай
- Laleja
- прэзентацыя «Купальскага спеўніка»
- Dusza Music
- майстар-клас па беларускіх танцах ад «Dusza Dance»
- Прыпевачны батл
Дзіцячая пляцоўка
- батлейка і спектакль ад Маляваныча;
- лялечны спектакль пра палескія балоты, сяброўства і маленькія цуды;
- майстар-клас па маляванні кветак;
- майстар-клас па макрамэ, дзе можна будзе сплесці ўласную бірульку;
- інтэрактыўная платформа беларускіх казак і гульняў «Цмок», дзе дзеці самі стануць героямі гісторыі;
- сямейны кліматычны варкшоп «Малыя дзеянні — вялікі ўплыў»;
- настольныя гульні;
- танцавальны флэшмоб;
- аквагрым.
І, вядома, усё тое, за што дзеці любяць лета: гульні, рух, творчасць і магчымасць цэлы дзень быць сабой.
Літаратурная пляцоўка
Гутарка «Забойствы, цмокі і штучны інтэлект»: што адбываецца з беларускай літаратурай?
Дыскусія «Як выжыць пад чужой уладай: лайфхакі ад польскіх паэтаў»
Дыскусія «Гаварыце па-чалавечаскі: трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці і ў творчасці»
«Хіханькі-хаханькі: смешныя тэксты і несур’ёзныя знаёмствы»
«І жылі яны доўга і шчасліва?»: дыскусія пра вобразы шчаслівых людзей у беларускай літаратуры
Адукацыйная пляцоўка
Майстар-клас «Нябачнае» Дзве гадзіны з заплюшчанымі вачыма, каб па-новаму адчуць сябе, сваё цела, давер і навакольны свет.
Лекцыя да 145-годдзя Івана Луцкевіча Экскурсаводка
Валерыя Чарнаморцава распавядзе пра чалавека, якога часта называюць адным з бацькоў беларускай дзяржаўнасці, і пра тое, чаму яго гісторыя важная сёння.
Адкрытая дыскусія пра адпачынак на прыродзе, slow living і тое, чаму часам лепшае, што можна зрабіць для сябе, — крыху запаволіцца.
Сапраўдны паўстанскі бівак, дзе можна будзе пабачыць побыт паўстанцаў 1863–1864 гадоў, зброю, рыштунак і строі.
Васіль Калач пакажа, чым ваявалі паўстанцы, а
Кацярына Ваданосава раскажа, як выглядала мода эпохі Паўстання Каліноўскага — ад бялізны да ўпрыгожванняў.
Спартыўная пляцоўка:
- Абсурдныя камандныя эстафеты
- Турнір па мікрафутболе (для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя)
- Вялікая водная бітва!
Пераможцаў чакаюць прызы.
Праграму цалкам, а таксама рэгістрацыі на асобныя івэнты пільнуйце на
сайце пікніка.
Уваход вольны. Таксама
ніколі не позна заданаціць на арганізацыю пікніка — гэта можна зрабіць па
спасылцы. А стаць валанцёрам на фэсце можна
тут.